2013-04-04 16:47:56

Святы Пасад: Дамова аб гандлі зброяй – пазітыўны, але абмежаваны крок


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Сільвана Тамазі станоўча ацаніў зацвярджэнне Генеральнай асамблеяй ААН тэксту Дамовы аб гандлі зброяй. Пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН у Жэневе адзначыў, што Святы Пасад высока ацэньвае Дамову, якая будзе адкрыта для падпісання з 3 чэрвеня 2013 г., бо яна ставіць на мэце абарону чалавечага жыцця. Тым не менш, адзначыў арцыбіскуп, гэта толькі першы крок, яшчэ не хапае механізмаў кантролю за распаўсюджаннем зброі па-за прынятымі трактатамі.

Прадстаўнік Святога Пасаду адзначыў экуменічны акцэнт прыняцця Дамовы; у працэсе яе абмеркавання ўдзельнічалі прадстаўнікі шматлікіх хрысціянскіх дэнамінацый.

Арцыбіскуп Тамазі пракаментаваў тое, што тры краіны – Іран, Сірыя і Паўночная Карэя, прагаласавалі супраць Дамовы аб гандлі зброяй. Ён адзначыў, што пазіцыя гэтых краін нясе моцную рызыку для міра ў свеце.







All the contents on this site are copyrighted ©.