2013-04-04 12:31:45

Пасол пры Святы Пасадзе: жанчыны-прадстаўнікі Ватыкана – чаму не?


RealAudioMP3 У будучыні дыпламатычнымі прадстаўнікамі Апостальскай Сталіцы змогуць стаць таксама свецкія вернікі і нават жанчыны. Такое меркаванне выказала пасол Польшчы пры Апостальскай Сталіцы Ганна Сухоцка, у інтэрв’ю жаночаму дадатку да ватыканскай газеты “L’Osservatore Romano”. “Я ведаю, што паводле правілаў, Апостальскім нунцыем павінен быць арцыбіскуп, але можна пачаць з міжнародных арганізацый: ужо, прадстаўніком Святога Пасаду пры ААН у Вене не з’яўляецца арцыбіскуп: такім чынам можна было б пачаць з назіральнікаў”, - сказала яна. Ганна Сухоцка адзначыла, што на чале адной з ватыканскіх дэлегацый ужо знаходзілася жанчына – былы пасол ЗША пры Апостальскай Сталіцы Мэры Эн Глэндан. “Таксама і мне прапаноўвалі узначаліць адну ў 1994 г, але я адмовілася: я толькі што пакінула пасаду прэм’ер-міністра і мне здавалася недарэчным адразу стаць кіраўніком дэлегацыі іншай краіны, я была проста яе членам”, - падзялілася пасол Польшчы. Яна выказала меркаванне, што калі жанчына можа быць кіраўніком ватыканскай дэлегацыі адпраўленай на міжнародную канферэнцыю, жанчына таксама зможа прадстаўляць Апостальскую Сталіцу пры міжнародных арганізацыях.

Сярод іншых аргументаў, якія Ганна Сухоцка закранула ў размове з журналістам “L’Osservatore Romano” было павялічэнне ролі жанчын у жыцці грамадстваў былога сацыялістычнага лагера. Паводле дыпламата гэта адбывалася штучна. “Жанчыны ішлі працаваць, таму што мужчыны зараблялі недастаткова”, - сказала яна.

Ганна Сухоцка з’яўляецца дыпламатычным прадстаўніком Польшчы пры Святым Пасадзе з 2001 г. Акрамя таго, яна першая і адзіная ў гісторыі гэтай краіны жанчынай, якая займала пасаду прэм’ер-міністра. Ганна Сухоцка кіравала польскім парламентам з 1993 па 1997 г. Дыпламат з’яўляецца членам Папскай акадэміі сацыяльных навук, а таксама Сустветнай рады жанчын-лідэраў.









All the contents on this site are copyrighted ©.