2013-04-04 16:17:34

Больш за 5 млн. на “Твітэры” Папы


RealAudioMP3 4 красавіка 2013 г. у 15.00 паводле рымскага часу профіль папы Францішка ў “Твітэры” асягнуў рэкордную колькасць карыстальнікаў: дакладна 5 млн. 656 тыс. асоб. 17 сакавіка, калі Святы Айцец змясціў сваё першае паведамленне на профілі @Pontifex, “пераняўшы” яго ад Бэнэдыкта XVI, на ім было 3 млн. 300 тыс. чалавек, з чаго вынікае, што за 18 дзён да мікраблогу Пантыфіка далучылася амаль 2 млн. новых карыстальнікаў, па 94 тыс. у дзень.

Святы Айцец змяшчае свае “твіты” на 9 мовах. Да гэтага часу найбольш чытанымі былі паведамленні на ангельскай версіі. Аднак, у апошні час усё большую папулярнасць набірае іспанская версія.








All the contents on this site are copyrighted ©.