2013-04-03 14:56:10

Францішак удзеліць сакрамэнт канфірмацыі: каляндар мерапрыемстваў Папы


RealAudioMP3 3 красавіка была апублікавана праграма бліжэйшых літургічных цэлебрацый, у якіх прыме ўдзел папа Францішак. У нядзелю 14 красавіка ён узначаліць св. Імшу ў рымскай базыліцы св. Паўла за Мурамі, а праз тыдзень, 21 красавіка, удзеліць святарскія пасвячэнні ў ватыканскай базыліцы. У апошнюю нядзелю месяца, 28 красавіка, Пантыфік узначаліць св. Імшу на плошчы св. Пятра, падчас якой удзеліць сакрамэнт бежмавання. Рымскую базыліку Санта Марыя Маджорэ Святы Айцец наведае 4 мая, а 5 мая на галоўнай ватыканскай плошчы ўзначаліць св. Імшу, у якой прымуць удзел прадстаўнікі касцёльных брацтваў. У нядзелю 12 мая, там жа, Папа правядзе абрад кананізацыі.

18 мая, у вігілію Спаслання Святога Духа, папа Францішак узначаліць на плошчы св. Пятра малітоўнае чуванне, у якім прымуць узел члены касцёльных рухаў. На наступны дзень, у саму ўрачыстасць, Пантыфік узначаліць св. Імшу з іх удзелам.








All the contents on this site are copyrighted ©.