2013-04-03 10:54:04

СДМ 2013: улады горада здзіўлены колькасцю пілігрымаў


RealAudioMP3 На працягу наступных некалькіх гадоў Бразілія прыме тры буйных міжнародных мерапрыемствы: першае з якіх, Сусветныя дні моладзі – у 2013 г., затым Чэмпіянат свету па футболе – у 2014 г. і, нарэшце, Алімпійскія гульні – у 2016 г. Па апошніх звестках менавіта каталіцкі моладзевы форум збярэ найбольшую колькасць людзей. Рыа-дэ-Жанейра рыхтуецца да яго, але мясцовыя ўлады былі здзіўлены, што Дні моладзі прыцягнуць настолькі вялікую колькасць асоб. Аб гэтым паведаміў паходзячы з Бразіліі кардынал Жуан Брас дзі Авіс.”Чэмпіянат свету і Алімпійскія гульні былі прызначаны ў Бразіліі некаторы час таму. Мясцовыя ўлады былі занятыя планаваннем менавіта гэтых падзей, якія прыцягнуць ад 200 да 300 тыс. чалавек. - паведаміў прэфект Кангрэгацыі па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця - Таму, калі яны пачулі, што на Сусветныя дні моладзі прыедзе мільён, паўтара або нават два мільёны чалавек, ім было цяжка паверыць у гэта. Яны спыталі, як гэта магчыма? Цяпер яны разумеюць, што гэта вялікая падзея, што трэба шмат рыхтавацца”, - падзяліўся іерарх у інтэрв’ю “Rome reports”.

Супрацоўніцтва паміж уладамі і арганізатарамі форума ідзе даволі добра. Нягледзячы на гэта, некаторыя матэрыяльна-тэхнічныя праблемы непазбежныя. “Адна з праблем, якія я бачыў і пра якія чуў – гэта пытанне транспарту. Рух аўтобусаў у горадзе вельмі інтэнсіўны, і гэта пры вялікіх натоўпах людзей. Пытанне ў тым, як справіцца з гэтым?”, - адзначыў кардынал Брас дзі Авіс.

Рыа-дэ-Жанейра мае адзіны тунэль, які злучае дзве часткі горада. Менавіта ён з’яўляецца месцам самага інтэнсіўнага транспартнага і пешаходнага руху. Перамяшчэнне па ім для натоўпаў пілігрымаў можа стаць сапраўды небяспечным. Паркоўкі – гэта яшчэ адна праблема. Але арганізатары заяўляюць аб пераадоленні гэтых праблем да пачатку Сусветных дзён моладзі летам 2013 года.







All the contents on this site are copyrighted ©.