2013-04-03 13:52:50

Папа Францішак: нараканне адбірае надзею на будучыню


RealAudioMP3 Нараканні сучасных хрысціян замыкаюць перад імі гарызонты будучыні, лічыць папа Францішак, які 3 красавіка раніцай узначаліў св. Імшу ў капліцы Дома св. Марты ў Ватыкане, дзе зараз пражывае. У сваёй гаміліі Пантыфік звярнуўся да гісторыі вучняў Хрыста, якія пасля Яго ўкрыжавання наракалі і стацілі надзею на жыццё. Святы Айцец адзначыў, што гэта характэрна і для сучасных хрысціян, калі іх напатыкаюць цяжкасці. “Наракаць – гэта дрэнная рэч, - сказаў Пантыфік - не толькі тады, калі мы наракаем на іншых, але таксама і калі іншыя наракаюць на нас. Тады ўсё явіцца нам горкім”, - патлумачыў ён і дадаў, што нараканне адбірае ў чалавека надзею на будучыню, звужае далягляды і такім чынам замыкае ад свету за мурамі, якія немагчыма пераадолець.

Трэба давяраць Богу, сказаў Папа, бо Ён заўсёды суправаджае нас на нашым шляху, у тым ліку і ў найбольш складаныя моманты. “Мы павінны быць упэўнены, што Пан нас ніколі не пакіне, заўсёды будзе з намі (...). І мы не павінны больш наракаць, бо гэта нам шкодзіць, асабліва нашаму сэрцу”, - адзначыў Святы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.