2013-04-03 13:42:22

Аргентынскі езуіт: Папа зробіць рэформу Касцёла без траўм і розгаласу


RealAudioMP3 “Берголіа – гэта чалавек надзвычайна вялікай духоўнасці, (...) які шмат моліцца”, - успамінае папу Францішка кс. Хуан Карлас Сканонэ, езуіт , дэкан факультэта філасофіі і тэалогіі ўніверсітэта аргентынскага Сан-Мігель, рэктарам якога з 1980 па 1986 гг. быў цяперашні Пантыфік. У інтэрв’ю сённяшняй “L’Osservatore Romano” святар прызнаўся, што ведае Берголіа як чалавека строгага, адоранага вялікім інтэлектам і смелага. У свой час ён абараніў ад ганлдяроў наркотыкамі айца ді Паўла, які працаваў ў Буэнас-Айрэсе з ахвярамі наркадылераў. Кардынал Берголіа скіраваў яго на працу ў далёкую правінцыю, і такім чынам выратаваў яму жыццё, - узгадаў кс. Сканонэ. Ён таксама падкрэсліў вялікі альтруізм цяперашняга Папы. Аднойчы біскуп Берголіа праехаў 400 км., каб наведаць і падтрымаць хворага святара.

Дэкан факультэта філасофіі і тэалогіі прызнаўся, што Францішак пасля свайго абрання на Пасад св. Пятра напісаў яму е-мэйл. “Нават тады, калі стаў Папам, застаўся тым жа ветлівым чалавекам, сябрам назаўсёды”, - адзначыў святар. Гаворачы аб першых рашэннях, якія павінен будзе прыняць Пантыфік, кс. Сканонэ адзначыў, што перад Францішкам стаіць заданне рэформы Касцёла. “Аднак, гэта не выклікае вялікага шоку, (...) ён будзе рабіць гэта вельмі дыпламатычна, бо ведае, як здзяйсняць рэформы без траўм і розгаласу”, - лічыць аргентынскі езуіт.








All the contents on this site are copyrighted ©.