2013-04-01 13:03:06

Італія святкуе Панядзелак Анёла


RealAudioMP3 На заканчэнне сустрэчы з вернікамі на малітве “Regina Caeli” 1 красавіка Святы Айцец пажадаў сабраным “спакойна пражыць Панядзелак Анёла”. Менавіта так называецца ў Італіі другі дзень Пасхі. Гэта назва звязана з успамінам аб сустрэчы анёла з жанчынамі ў велікодную раніцу. Тады нябесны пасланнік сказаў ім: “Не бойцеся! (...) Ён уваскрос, Яго тут няма”. І дадаў: “Ідзіце, скажыце вучням ягоным і Пятру”. 21 красавіка 2003 г. бл. Ян Павел, падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Regina Caeli” патлумачыў, што таксама і для сучаснага чалавека словы анёла маюць вялікае значэнне. “Мы зноў слухаем іх з глыбокімі пачуццямі. Калі сапраўды Хрыстус уваскрос, усё змяняецца, а жыццё і гісторыя набываюць новы сэнс”, - сказаў тады благаслаўлёны Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.