2013-04-01 13:10:35

Папа, будучы кардыналам, абараняў правы маці-адзіночак


RealAudioMP3 Кардынал Хорхе Марыа Берголіа быў абаронцам правоў дзяцей і маці-адзіночак, адзначыла Вольга Муньас, журналіст і старшыня Аргентынскай асацыяцыі абаронцаў ненароджаных дзяцей і сям’і “FAMPAZ”. Ён шмат зрабіў для абароны жыцця і заўсёды вымагаў ад іншых міласэрнасці да маці-адзіночак; прасіў не вінаваціць іх і не паказваць пальцам, а сведчыць спагаду і несці дапамогу, паведаміла актывістка. Муньас падкрэсліла, што будучы арцыбіскупам Буэнас-Айрэса цяперашні Папа быў вельмі занепакоены “злоўжываннямі ў дачыненні да дзяцей” і прасіў супрацоўніцтва ў гэтым пытанні. На сустрэчы з групай замежных інвестараў ён крытыкаваў сітуацыю, калі людзі, што ездзяць “апошнімі мадэлямі аўтамабіляў”, выкарыстоўвалі дзяцей, якія “не мелі нават дзевяці гадоў”.

Муньас сустрэла аднойчы кардынала Берголіа падчас паездкі ў грамадскім транспарце, а таксама ў паштовым аддзяленні. “Мне трэба сёе-тое тут зрабіць”, - сказаў ён. Пачуўшы іх размову, нейкая дама вырашыла саступіць яму сваё месца. “Не, не, вы больш стомленыя пасля таго, як выканаўшы дамашнія абавязкі, едзеце на працу”, - сказаў будучы Папа.







All the contents on this site are copyrighted ©.