У Іраку хрысціяне
святкуюць Вялікдзень пад аховай сіл бяспекі і за высокімі сценамі. Хрысціянскія храмы
часта станавіліся мішэнямі для тэрарыстычных нападаў. У гэтым годзе было ціха. У Багдадзе
28 святыняў былі запоўнены вернікамі. Кожны з іх прайшоў праз дзве кантрольныя кропкі.
Спачатку вернікаў правярала паліцыя, а затым парафіяльныя службы парадку. У гэтым
годзе іракцы асаблівым чынам маліліся за візіт папы Францішка. Улічваючы ўсё яшчэ
нявызначаную сітуацыю ў краіне, яго прыезд здаецца малаверагодным. Надзею на візіт,
аднак, даў сам Святы Айцец, які некалькі дзён таму падчас аўдыенцыі для Халдэйскага
Патрыярха Луіса Сака прыняў яго запрашэнне і паабяцаў прыехаць на Блізкі Усход. Лічыцца,
што дзве трэція іракскіх хрысціян належаць да Каталіцкага Касцёла. Яны карыстаюцца
дыялектам арамейскай мовы, якую ў штодзённым жыцці выкарыстоўваў Езус і на якой ўпершыню
загучала Добрая Навіна пра Яго ўваскрасенне.