2013-03-30 12:05:01

Вялікая пятніца Мукі Пана у Ватыкане: Смерць стала мастом да вечнасці


RealAudioMP3 29 сакавіка ў 17.00 у ватыканскай базыліцы пачалаля літургія Вялікай пятніцы. Яе ўзначаліў папа Францішак. Па традыцыі казанне падчас набажэнства прамовіў айцец Раньера Канталамеса. У ёй італьянскі капуцын звярнуў асаблівую ўвагу на значэнне веры ў жыцці чалавека. Ён падкрэсліў, што сёння прагрэс ідзе вельмі хуткімі тэмпамі і чалавецтва адкрывае новыя і нечаканыя гарызонты. Прапаведнік Папскага дома адзначыў, аднак, што ў гонцы за прагрэсам сучасны чалавек забываецца на надыход канца часоў, які спаўняецца ў Хрысце. “Тое, што мы бачым на свае вочы, можа здавацца нам незразумелым, але зло і смерць назаўжды пераможаны. Езус стаў Панам свету”, - сказаў прапаведнік Папскага дому. Таму, нагадаў ён, у вачах чалавека, які верыць, смерць выглядае зусім па-іншаму. Хрыстус увайшоў у смерць як уваходзіцца ў цёмную турму; але выйшаў з яе. І не вярнуўся больш туды адкуль выйшаў, заўважыў святар і дадаў, што Хрыстус адкрыў шлях да новага жыцця, які ніхто больш не зможа зачыніць. “Смерць стала мастом да вечнасці”, - заключыў ён.

Айцец Канталамеса нагадаў словы папы Францішка, які падкрэсліў, што Езус стукае ў нашы дзверы, але не для таго, каб увайсці да нас, Ён стукае знутры, каб выйсці з нас. Выйсці ў накірунку экзістэнцыяльных перыферый, дзе пануе грах, боль, несправядлівасць, рэлігійная абыякавасць і любыя формы беднасці. Ён пажадаў, каб Святы Дух у час, калі для Касцёла пачынаецца новы этап, напоўнены надзеяй, абудзіў у людзях, якія стаяць чакаючы Божага паслання, жаданне прыняць яго, нават коштам свайго жыцця.








All the contents on this site are copyrighted ©.