2013-03-29 15:46:09

Чаму Папа не спявае і не ўдзяляе св. Камуніі?


RealAudioMP3 Кс. Ламбардзі заявіў 29 сакавіка, што колькасць моў, на якіх прагучаць віншаванні з Вялікаднем перад благаслаўленнем “Urbi et Orbi” з вуснаў Папы, сёлета можа скараціцца. Ён нагадаў, што так было ў пачатку пантыфікату Бэнэдыкта XVI. У наступныя восем гадоў яго знаходжання на Пасадзе св. Пятра пералік моў паступова павялічваўся. Так можа адбыцца і ў выпадку папы Францішка. Як патлумачыў прадстаўнік Святога Пасаду, гэта тычыцца і агульных аўдыенцый з Пантыфікам, а таксама разважанняў пасля нядзельнай малітвы “Анёл Панскі”. Трэба нагадаць, што падчас сваёй першай агульнай аўдыенцыі ў мінулую сераду Папа прамаўляў толькі па-італьнску. Сінтэз яго катэхез на розных мовах рабілі святары-спікеры. Папярэднікі Францішка рабілі гэта асабіста. Магчыма, будуць шукацца іншыя шляхі і лепшыя формы, заявіў кс. Ламбардзі.

Кіраўнік Залы Друку прызнаў слушнасць назіранням журналістаў адносна таго, што папа Францішак не выкарыстоўвае спеву падчас літургіі. “Але ён чытае, чытае добра і ясна”, - адзначыў святар. “Сіла яго прамовы, здаецца, звязана з іншымі аспектамі, (...) і яна палягае не на гучанні тону”, - дадаў ён. Кс. Ламбардзі прызнаўся, што ў яго пакуль не было магчымасці запытаць Папу, чаму ён асабіста не ўдзяляе св. Камунію падчас літургічных цэлебрацый.







All the contents on this site are copyrighted ©.