2013-03-28 14:54:44

Папа праз “Твітэр” заклікаў маліцца за святароў


RealAudioMP3 Праз свой мікраблог у “Твітэры” папа Францішак папрасіў вернікаў аб малітве за святароў. 28 сакавіка, пасля св. Імшы Хрызмы ў базыліцы св. Пятра, Пантыфік напісаў твіт-паведамленне, у якім заклікаў быць побач са “святарамі з любоўю і малітвай, каб яны заўсёды былі пастырамі паводле Божага сэрца”. Яшчэ 27 сакавіка, пасля агульнай аўдыенцыі, Папа скіраваў два паведамленні, у якіх перадаў галоўныя думкі сваёй катэхезы, прамоўленай да сабраных на галоўнай ватыканскай плошчы. У першым ён патлумачыў, што значыць наследаваць Езуса і быць яго вучнем. “Быць з Езусам патрабуе выйсця з саміх сябе, са стомленага і руціннага жыцця верай”, - напісаў Папа. У другім твіт-паведамленні скіраваным таксама пасля агульнай аўдыенцыі, Святы Айцец расказаў, што значыць актуальны перыяд у жыцці Касцёла для кожнага верніка. “Жыць Вялікім Тыднем, азначае усё больш уваходзіць у логіку Бога – логіку любові і дару самаго сябе”, - падкрэсліў Пантыфік.








All the contents on this site are copyrighted ©.