Папа Францішак зацвердзіў
15 дэкрэтаў, якія тычацца беатыфікацыі і прызнання Слугамі Божымі 70 чалавек – галоўным
чынам ахвяраў грамадзянскай вайны ў Іспаніі, камуністычных рэжымаў ва Ўсходняй Еўропе
і нацыскага рэжыма ў Германіі. Святы Айцец падпісаў дакументы 27 сакавіка падчас сустрэчы
з кардыналам Анджэла Амата, прэфектам Кангрэгацыі па справах Кананізацыі. Сярод будучых
благаслаўленых святары, семінарысты, законнікі і законніцы, свецкія вернікі з Іспаніі,
Італіі, Германіі, Партугаліі, Польшчы, Румыніі, Венгрыі і Мексікі.
Адным з
падпісаных дэкрэтаў Папа пацвердзіў прызнанне цуда здзейсненага нямецкай законніцай
Марыяй Тэрэзай Бонзэль. Большасць дэкрэтаў тычацца прызнання мучаніцтва ахвяраў грамадзянскай
вайны ў Іспаніі. Але таксама Святы Айцец пацвердзіў мучаніцтва румынскага дыяцэзіяльнага
святара Владзіміра Гіка, забітага камуністычнымі ўладамі ў Бухарэсце ў 1954 г. Сярод
новых мучанікаў ёсць свецкі вернік Стэфано Сандар, забіты за веру камуністычнымі ўладамі
ў Венгрыі. Сярод будучых благаслаўлёных італьянскі семінарыст Ранальда Рыві, варварскім
чынам забіты партызанамі ў 1945 г. і дамініканін Джузэппэ Джыроцці, які загінуў у
нямецкім канцэнтрацыйным лагеры Дахаў таксама ў 1945 г.