2013-03-28 14:18:56

Кардынал Берголіа перад канклавам: Касцёл павінен пазбягаць самалюбавання


RealAudioMP3 Кубінскі кардынал Хайме Артэга перадаў журналістам тэкст прамовы папы Францішка, агучаны апошнім яшчэ да абрання на Пасад св. Пятра, падчас агульных кангрэгацый кардыналаў. Арцыбіскуп Гаваны быў настолькі ўражаны словамі кардынала Берголіа, што папрасіў у яго копію тэкста выступлення. Некалькі дзён таму, ён атрымаў дазвол ад Святога Айца на тое, каб зрабіць гэты тэкст публічным. У ім будучы Папа адзначаў, што “Касцёл пакліканы выйсці за ўласныя рамкі і накіроўвацца на перыферыі, але не толькі геаграфічныя, але таксама перыферыі экзістэнцыяльныя”, да якіх адносяцца таямніца граху, болю, несправядлівасці, неадукаванасці, рэлігійнай абыякавасці, думкі і беднасці. “Калі Касцёл не выходзіць за рамкі самаго сябе, становіцца самадастатковым і пачынае хварэць”, - казаў кардынал Бергольа да пурпуратаў. Паводле яго, праблемы, якія на працягу гісторыі закранаюць Касцёл, маюць свае карані менавіта ў гэтай самадастатковасці, свайго роду “тэалагічным самалюбаванні”.

“У Апакаліпсісе Езус кажа, што стаіць звонку і стучыць у дзверы, каб увайсці. Аднак, часам Езус стучыць знутры, каб мы дазволілі яму выйсці. Самадастатковы Касцёл прэтэндуе на тое, каб трымаць Езуса Хрыста ўнутры сябе і не дазваляць яму выйсці”, - адзначаў будучы Папа.

Кардынал Бергольа прадставіў дзве выявы Касцёла: Касцёла евангелізуючага, які выходзіць з самаго сябе, і Касцёла зямнога, які жыве для сябе. “Гэта падвоеная выява павінна асвячаць магчымыя перамены і рэформы, што павінны адбыцца дзеля збаўлення душаў”, - казаў ён.

Гаворачы аб асобе будучага Папы, кардынал Бергольа апісаў чалавека, якія праз сузіранне і адарацыю Езуса Хрыста, зможа дапамагчы Касцёлу выйсці на экзістэнцыяльныя перыфірыі і быць “плённай маці, што будзе жыць салодкай і суцяшаючай радасцю евангелізацыі”.








All the contents on this site are copyrighted ©.