2013-03-28 12:06:27

Ватыканскі тэлецэнтр выпусціў дакументальны фільм “Францішак”


RealAudioMP3 27 сакавіка ў Зале Друку Апостальскай Сталіцы адбылася прэзентацыя дакументальнага фільма пад назвай “Францішак”. Ён быў створаны Ватыканскім тэлевізійным цэнтрам і распавядае пра падзеі звязаныя з абраннем кардынала Хорхе Берголіа на пасад св. Пятра. Працягласць стужкі 50 хвілін. Усе падзеі ў ёй прадстаўлены ў HD-якасці, а распаўсюджавацца яна будзе з 2 красавіка ў якасці дадатку да італьянскай газеты “Corriere della sera”. У фільме, з дапамогай дакументальных кадраў, прадстаўлена адмаўленне Бэнэдыкта XVI ад служэння на пасадзе св. Пятра, яго адлёт з Ватыкана, падзеі звязаныя з канклавам і шчаслівы момант абрання новага Папы. Заканчваецца стужка “братэрскай” сустрэчай папы Францішка і Бэнэдыкта XVI ў летняй рэзідэнцыі Рымскіх Пантыфікаў у Кастэль-Гандольфа.

Дакументальная хроніка дапаўняецца музыкай і інтэрв’ю з чатырма кардыналамі – Анджэла Камастры, Оскарам Марад’яга, Джанфранка Равазі і Анджэла Садана, які расказалі пра самыя галоўныя этапы звязаныя з выбарам новага Пантыфіка. Мэта фільма – прадставіць гістарычны момант – пераход аб аднаго Папы да іншага, паведамляюць яго стварыцелі. “Дакументальная стужка дапаможа нам не забыць, а тым хто не меў шчасця ўдзельнічаць у гэтым гістарычным і непаўторным моманце, перажыць яго”, - адзначыў падчас прэзентацыі фільма арцыбіскуп Клаўдыё Марыя Чэлі, старшыня Папскай рады па сродках масавай камунікацыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.