У Нядзелю Міласэрнасці адбудзецца інгрэс Папы на рымскую кафедру
27 сакавіка стала
вядома, што ўрачыстая Эўхарыстыя, прысвечаная інгрэсу папы Францішка на рымскую кафедру
адбудзецца ў нядзелю 7 красавіка ў базыліцы св. Яна на Латэране, якая з’яўляецца катэдрай
Біскупа Рыма. Быў агучаны таксама час пачатку ўрачыстасці – набажэнства распачнецца
ў 17.30. Чакаецца, што ў цырымоніі прымуць удзел тысячы жыхароў Вечнага горада, кардыналы,
біскупы і святары. Пантыфіка прывітае кардынал Агасціна Валіні, Папскі вікарый для
Рымскай дыяцэзіі і арцыпрэсбітэр базылікі.
Катэдра св. Яна на Латэране мае
статус так званай папскай базылікі, паколькі фармальна знаходзіцца ў падпарадкаванні
Пантыфіка, які прызначае сюды кардынала-арцыпрэсбітэра. Базыліка св. Яна на Латэране
з’яўляецца катэдрай Папы як Біскупа Рыма, а паколькі ён з’яўляецца таксама кіраўніком
Паўсюднага Касцёла, яе называюць “Катэдрай Рыма і ўсяго свету”, а таксама “Маці і
галавой усіх касцёлаў”.