2013-03-27 15:04:37

Папа Францішак і Бэнэдыкт XVI – розныя і ўзаемадапаўняльныя


RealAudioMP3 “Розныя і ўзаемадапаўняльныя”, - так акрэсліла папу Францішка і Бэнэдыкта XVI сённяшняя Ватыканская газета. Лючэта Скарафія на старонках “L’Osservatore Romano” звярнула ўвагу на тое, што адметнасць постацяў Папаў, якія змяняюць адзін аднаго на працягу гісторыі, складае багацце Касцёла. Сіла Касцёла менавіта ў тым, што ён складаецца з вельмі адрозных паміж сабой індывідуўмаў, якія дапаўняюць і ўмацоўваюць адзін аднаго”, - адзначыла Лючэта Скарафія. Яна звярнула ўвагу на тое, што папа Францішак з’яўляецца душпастырам, які нават праз свае разважанні, апублікаваныя ў выглядзе кніг, імкнуўся заклікаць вернікаў да больш уважлівага позірку на свой унутраный свет і пакаяння. У сваю чаргу, чытаючы тэксты Бэнэдыкта XVI, паводле журналісткі, можна заўважыць, што яны цудоўным чынам дапаўняюць гэты клопат Францішка. Менавіта Бэнэдыкт XVI прыклаў вялікія намаганні, каб раскрыць культурныя маніпуляцыі, з дапамогай якіх сучасныя грамадствы спрабуюць прадставіць грэх, як нешта пазітыўнае, ці нават пажаданае.








All the contents on this site are copyrighted ©.