Візіт Папы ў дзіцячую калонію: большасць зняволеных – мусульмане
Спадзяванне на тое,
што візіт папы Францішка ў калонію для непаўналетніх “Casal del Marmo” 28 сакавіка
стане для яе зняволеных пачаткам новага жыцця і дасць надзею, выказаў а. Гаэтана Грэка,
мясцовы капелан. Сённяшняя “L’Osservatore Romano” прыводзіць словы святара, які прызнаўся,
што быў крыху здзіўлены рашэннем Святога Айца, таму што сярод зняволеных толькі 8
італьянцаў, іншыя, гэта замежнікі, у большасці мусульмане. “Шматлікія зняволеные няверуючыя,
яны нават не ведаюць, кім з’яўляецца Папа”, - адзначыў капелан. Ён таксама сказаў
, што кантэнгент “Casal del Marmo” часта змяняецца, з-за чаго сістэматычнае душпастырства
вельмі ўскладняецца.
Святар адзначыў, што мэта дзейнасці калоніі для непаўналетніх
заключаецца ў тым, каб дапамагчы маладым людзям у цяжкі перыяд іх жыцця, а таксама
пазнаёміць іх з асобай Езуса і Яго бясконцай міласэрнасцю, адрадзіць у іх надзею на
жыццё. “Для многіх з іх сустрэча з Папам стане стымулам да аптымізму і надзеі ў змаганні
і пераадоленні часу зняволення, стане надзеяй на будучыню, у якой яны няўпэўнены”,
- сказаў кс. Грэка.