Святы Пасад падтрымаў “Маршы за сужэнства” у ЗША і Францыі
Апостальская Сталіца
выразіла салідарнасць з удзельнікамі дэманстрацый у абарону інстытута сужэнства, якія
прайшлі 24-26 сакавіка ў Парыжы і Вашынгтоне. Да ўдзельнікаў маніфестацыі ў сталіцы
ЗША скіраваў пасланне старшыня Папскай рады па справах сям’і, арцыбіскуп Вінчэнца
Палья. Ён выказаў “падзяку за сведчанне прыгажосці і каштоўнасці веры і яе практыкавання
католікамі, якія бачаць у сужэнстве і сям’і ўнікальны рэсурс для дабра чалавецтва”.
Вашынгтонскі “Марш за сужэнства” адбыўся 26 сакавіка напярэдадні абвячшэння канчатковага
рашэння Вярхоўнага суда адносна статуса гомасексуальных саюзаў. Яго арганізатарамі
сталі Нацыянальная арганізацыя абароны сужэнства і Камісія па справах свецкіх, сужэнства,
сямейнага жыцця і моладзі пры Канферэнцыі Біскупаў ЗША.
Таксама ўдзельнікаў
Марша прывітаў сакратар Папскай рады па справах сям’і біскуп Жан Лафіт, які, між іншым
нагадаў аб падобнай маніфестацыі, якая прайшла 24 сакавіка ў Парыжы пры ўдзеле амаль
1,5 млн. чалавек. Паводле біскупа, мэтай такіх маніфестацый з’яўляецца не толькі абарона
сужэнства паміж мужчынам і жанчынай, але “захаванне сапраўднай культуры любові і жыцця”.