2013-03-26 12:59:27

Вядомы футбаліст ганарыцца Папам-суайчыннікам


RealAudioMP3 Славуты аргентынскі футбаліст, чэмпіён свету, Хавіер Санэцці заявіў аб тым, што ганарыцца Папам-суайчыннікам. У інтэрв’ю Ватыканскаму радыё ён расказаў, што абранне аргентынца па Пасад св. Пятра – для яго вялікі сюрпрыз. “Мець Папу-суайчынніка, з нашай краіны, безумоўна – вялікі гонар для нас”,- прызнаўся футбаліст. Ён лічыць, што сціпласць Папы, які так шмат дапамагаў бедным у Аргентыне, з’яўляецца вялікім знакам для ўсяго свету. Акрамя таго, Хавіер Санэцці адзначыў, што аргентынцы – пабожны народ, вельмі вераць ў Бога, што з’яўляецца іх нацыянальнай рысай.

Паводле чэмпіёна свету па футболе, вера вельмі дапамагае чалавеку, які займаецца спортам. “Я думаю, што яна дапамагае не толькі ў спорце, але ва ўсім. Таму вельмі важна быць веруючым”, - лічыць Санэцці. Па яго словах, кожны чалавек, які мае ў сабе веру, здольны зрабіць шмат рэчаў, якія могуць здавацца немагчымымі.

Хавіер Адэльмар Санэцці, які нарадзіўся у Буэнас-Айрэсе, з’яўляецца легендай і капітанам італьянскага клуба “Інтэр”. Ён правёў за нацыянальную зборную Аргентыны больш за 150 матчаў, што з’яўляецца рэкордам для аргентынскага футбола. Санэцці разам са сваёй жонкай заснаваў у Аргентыне асацыяцыю, якая фінансава дапамагае бедным дзецям і іх сем’ям.








All the contents on this site are copyrighted ©.