2013-03-26 14:51:03

Біёграф: Берголія – чалавек жэстаў і ідэй


RealAudioMP3 Чалавекам жэстаў і ідэй назваў папу Францішка аргентынскі журналіст Серджыа Рубін, які на працягу доўгіх гадоў сочыць за жыццём і дзейнасцю цяперашняга Пантыфіка. Некаторы час таму менавіта ён, разам з італьянскай журналісткай Франчэскай Амбраджэцці, напісаў кнігу-біяграфію Папы “El jesuita” (Езуіт). Сённяшняя “Avvenire” цытуе Рубіна, які падчас шматлікіх размоў з кардыналам Берголіа аднёс уражанне, што іерарх думае не толькі аб цяперашніх справах але і будучыні Касцёла. Арцыбіскуп Буэнас-Айрэса заўсёды адзначаўся блізкасцю да народа. “Гэта сціплы і інтэлігентны чалавек, заўсёды далікатны ў адносінах да іншых”, - прызнаўся журнлаіст.

Рубін напісаў таксама аб цяжкіх момантах у жыцці будучага Папы, асабліва часах ваеннай дыктатуры ў Аргентыне (1976-1983 гг.). Біёграф прадстаўляе даказы таго, што Берголіа не супрацоўнічаў з хунтай, але “дапамагаў шматлікім людзям”. Акрамя таго, журналіст сцвярджае, што арцыбіскуп Буэнас-Айрэса быў “заўсёды гатовы да дыялогу” адносна якой бы там ні было сацыяльнай праблемы. “Дзверы арцыбіскупскай сядзібы былі заўсёды адчынены для тых, хто апынуўся ў патрэбе, цярпеў і меў праблемы”, - адзначыў біёграф цяперашняга Папы. Як сведчанне, журналіст нагадаў, што Берголія кожны год адпраўляў св. Імшу Вячэры Пана ў Вялікі Чацвер у месцах, дзе знаходзіліся найбольш церпячыя асобы: сярод вязняў, хворых на СНІД, наркаманаў. Рубін сцвярджае, што праблемы наркаманіі, сацыяльнага крызісу, беднасці, безпрацоўя заўсёды выклікалі вялікую заклапочанасць арцыбіскупа Буэнас-Айрэса. “Я ўпэўнены, што падчас свайго пантыфіката ён надасць ім вялікае значэнне”, - перакананы біёграф Папы.








All the contents on this site are copyrighted ©.