2013-03-25 13:42:51

Францішак штодзённа кажа гаміліі падчас св. Імшы ў Доме св. Марты


RealAudioMP3 Папа Францішак, які штодзённа цэлебруе св. Імшу ў капліцы Дому св. Марты, дзе знаходзіцца яго часовая рэзідэнцыя, 25 сакавіка падчас сваёй гаміліі звярнуў увагу на “цярплівасць” Бога адносна нас. Пантыфік заклікаў усіх добра задумацца падчас Вялікага тыдня над тым, з якой цярплівасцю Бог глядзіць на нашы слабасці і грахі. У фундаменце Божага прабачэння ляжыць менавіта Яго цярлівасць: тут Пантыфік прывёў евангельскі прыклад гісторыі блуднага сына. “На працягу гэтага Вялікага тыдня задумаемся аб нас асабіста: у чым Езус быў цярплівы да мяне ў маім жыцці? І потым выйдзе з нашага сэрца адно адзінае слова: “Дзякуй, Пане! Дзякуй за Тваю цярпліваць!”, - сказаў да сабраных на св. Імшы папа Францішак.








All the contents on this site are copyrighted ©.