Наведвальнікі Ватыканскіх музеяў змогуць адпачываць у “Квадратным садзе”
25 сакавіка ў Ватыканскіх
музеях быў адкрыты для наведвальнікаў “Квадратны сад” (Giardino Quadrato). У спецыяльным
паведамленні з гэтай нагоды дырэктар Ватыканскіх музеяў Антоніа Паолучы ўдакладніў,
што гэта вялікая зялёная прастора ў амаль 8 тыс. кв. метраў, не цэлы гектар, якая
свайго часу была прызначана для адпачынку высокіх гасцей Папскага двара. “Квадратны
сад” падзелены на чатыры клумбы, кожная з якіх агароджана ў адпаведнасці з крытэрыямі
італьянскіх садоў. “Гэты сад заснаваў у XV-м стагоддзі папа Павел ІІІ, той, які даручыў
Мікеладжэла напісаць “Страшны суд” у Сікстынскай капэле, - нагадаў Паолучы. Праект
саду быў рэалізаваны італьянскім архітэктарам Якопа Мэлегіна.
Дырэктар адзначыў
таксама, што “Квадратны сад” дае наведвальнікам Ватыканскіх музеяў унікальную нагоду
для адпачынку. “Будучы у ім, яны змогуць захапляцца купалам базылікі св. Пятра, лесам,
які пакрывае Ватыканскія пагоркі, а таксама галерэяй, у якой захоўваюцца шэдэўры Рафаэля,
Леанарда, Караваджа”, - адзначыў Антоніа Паолучы.