2013-03-25 09:54:23

Кітайскі біскуп: без ілюзій адносна паляпшэння становішча католікаў


RealAudioMP3 Кітайскі біскуп Цзэнг Джынгму не мае ілюзій адносна значнага паляпшэння становішча католікаў у Кітаі. Кіраўнік дыяцэзіі Ю Джанг, якая знаходзіцца ў паўднёвай частцы краіны, лічыць, што перспектывы нармальзацыі адносін паміж Святым Пасадам і Пекінам з прыходам папы Францішка застаюцца “вельмі кепскімі”. Італьянскае агенцтва “Ansa” цытуе іерарха, які адзначае, што “Камуністычная Партыя Кітая з’яўляецца радыкальнай у сваім атэізме” і “патрэбна адмысловае Боскае ўмяшанне” для змены становішча рэчаў.

Кітайская Канстытуцыя гарантуе свабоду веравызнання, але вернікі абавязаны па законе “зарэгістравацца” у Патрыятычнай асацыяцыі кітайскіх католікаў, якую прызнаюць улады і надаюць ёй, а не Папе, найвышэйшы аўтарытэт. Членамі асацыяцыі з’яўляюцца 5 млн. католікаў, у два разы больш вернікаў не зарэгістравалася ў ёй і таму застаюцца амаль у стане падполля.

Біскуп Цзэнг, які мае 94 гады, неаднаразова затрымліваны кітайскімі ўладамі, ведае лепш, чым любы іншы, гэту сітуацыю. Ён “вельмі шчаслівы” выбарам Хорхе Марыа Берголіа на Пасад св. Пятра. “Ён вельмі мудры, і жыве ў сціпласці. (...) Думаю, што ён будзе праводзіць лінію свайго папярэдніка”, у тым ліку адносна заклапочанасці лёсам кітайскіх католікаў, адзначыў кітайскі іерарх, гаворачы пра папу Францішка.







All the contents on this site are copyrighted ©.