Ватыканскі кардынал: з Францішкам прыйшла новая эра
Кардынал Леанарда
Сандры лічыць, што з пантыфікатам папы Францішка для Каталіцкага Касцёла пачалася
новая эра. “З Францішкам прыйшла вясна для Касцёла. Яго імя само па сабе гучыць ужо
як пасланне”, - сказаў прэфект Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў аргентынскай
газеце “La Nacion”. “Я лічу, што гэта будзе змястоўна рэвалюцыйны пантыфікат, паколькі
нагадвае нам пра жыццёванеабходныя рэчы і кіруе заклік да дыялогу”, - сказаў 69-гадовы
кардынал Сандры, які браў удзел у канклаве.
Большасць аргентынцаў лічыць, што
папа Францішак паўплывае на палітыку ў сваёй роднай краіне. Як паведамляе газета “Clarin”
са спасылкай на сацыялагічнае даследаванне, праведзенае Інстытутам “Management&Fit”,
амаль 70% рэспандэнтаў лічаць, што выбар аргентынца на Пасад св. Пятра зменіць палітыку
краіны. Каля паловы апытаных (45,1%) чакаюць, што Францішак не падтрымае ніводзін
з двух асноўных палітычных лагераў у Аргентыне, але будзе займаць нейтральную пазіцыю.
Пантыфік
карыстаецца ў сваёй роднай краіне вялікай павагай. Каля 72% аргентынцаў не вераць,
што Францішак у часы ваеннай дыктатуры (1976-1983 гг.) супрацоўнічаў з хунтай.