2013-03-24 12:59:53

Халдэйскі Патрыярх: я бачыў слёзы папы Францішка


RealAudioMP3 “Калі я распавядаў яму аб пераследаваным Касцёле ў Іраку, аб яго 950 мучаніках і 57 святынях, на якія былі здзейнены напады, я бачыў слёзы, якія цяклі па твары папы Францішка”, - прызнаўся халдэйскі Патрыярх Вавілонскі Людовік Рафаэль I (Луіс Рафаэль Сака). У інтэрв’ю італьянскаму агенцтву “SIR” ён пракаментаваў сваю дваццаціхвілінную сустрэчу са Святым Айцом, што адбылася 21 сакавіка. Новага Пантыфіка халдэйскі іерарх назваў айцом, блізкім да людзей, пастырам, поўным дабрыні.

“Францішак – гэта айцец, які нясе Евангелле сучасным людзям. Тое, што мы бачылі ў гэтыя першыя дні яго пантыфікату з’яўляецца сталай катэхезай, якая складаецца з простых жэстаў і слоў, так, як гэта рабіў Езус, Які казаў непасрэдна да чалавечага сэрца, выкарыстоўваючы такія паняцці, як: служба, спагада, міласэрнасць, прыняцце, дапамога, прабачэнне. У гэтым сутнасць Евангелля. Папа адчувае занепакоенасць нясеннем Евангелля сённяшнім людзям і тым, як казаць аб міры і любові”, - сказаў халдэйскі Патрыярх, які пражывае ў Багдадзе.

Іерарх прызнаўся, што запрасіў Папу ў Ірак і атрымаў станоўчы адказ. “Мы чакаем яго. Ірак мае патрэбу ў ім. Іракскія хрысціяне патрабуюць яго прысутнасці, каб умацаваць веру і надзею”, - дадаў Прадстаяцель Каталіцкай Царквы халдэйскага абраду.







All the contents on this site are copyrighted ©.