2013-03-24 12:36:15

Святы Айцец маліўся за хворых на туберкулёз


RealAudioMP3 На заканчэнне літургіі Пальмовай нядзелі, пасля св. Камуніі, Святы Айцец памаліўся з вернікамі “Анёл Панскі”. Перад гэтым ён скіраваў сваё кароткае разважанне, якое сёння мела форму малітвы да Найсвяцейшай Панны Марыі. Святы Айцец папрасіў Маці Божага Сына, каб яна суправаджала Касцёл падчас Вялікага тыдня. “Яна, якая з верай ішла за сваім Сынам на Галгофу, няхай дапамагае нам крочыць за Ім, несучы са спакоем духа і любоўю Яго крыж, каб дасягнуць радасці Уваскрэсення. Маці Божая Балесная няхай асаблівым чынам падтрымлівае людзей, якія перажываюць самыя складаныя сітуацыі. Маю спецыяльную думку кірую да людзей, якія пакутуюць на туберкулёз, бо сёння адзначаецца сусветны дзень барацьбы з гэтай хваробай. Марыі я даручаю асабліва вас, дарагая моладзь, і ваша падарожжа ў Рыа-дэ-Жанейра”, - сказаў перад марыйнай малітвай папа Францішак.

Пасля св. Імшы Пантыфік аб’ехаў плошчу св. Пётра на папамабілі. Яго віталі з энтузіязмам дзясяткі тысяч вернікаў з усяго свету, якія на ёй сабраліся. Па дарозе ён благаславіў дзяцей, якіх яму падавалі праз бар’еры, і замяніў некалькі слоў з людзьмі, якія стаялі бліжэй да папамабіля.







All the contents on this site are copyrighted ©.