2013-03-23 10:16:57

Ватыкан выдаў нумізматычныя серыі, прысвечаныя пантыфікату Бэнэдыкта XVI


RealAudioMP3 У Ватыкане абвешчана аб выпуску некалькіх нумізматычных серый, прымеркаваных да пантыфікату Бэнэдыкта XVI. Яны будуць датаваныя 2013 годам. Нумізматычна-філатэлістычы аддзел Дзяржавы-горада паведаміў, што першая серыя складаецца з 8 манет. На ватыканскіх еўра знаходзіцца партрэт Бэнэдыкта XVI, напіс “CITTÀ DEL VATICANO” (Дзяржава Ватыкан) і дванаццаць зорак. Паколькі тэмай серыі стала: “200-годдзе з дня нараджэння Джузэпэ Вердзі і Рыхарда Вагнера”, на сярэбранай манеце наміналам 20 еўра, якая ў яе ўваходзіць, змешчана выява Вердзі, а на залатой – у 50 еўра – Вагнера. Тэхнічныя характарыстыкі зваротнага боку манет цалкам адпавядаюць патрабаванням адзінай еўрапейскай валюты.

У Ватыкане свет убачыла яшчэ адна серыя з 8 манет, датаваная 2013 годам і прысвечаная мінуламу пантыфікату. На ватыканскіх грашовых знаках знаходзіцца выява Бэнэдыкта XVI, напіс “CITTÀ DEL VATICANO” і дванаццаць зорак.

Апрача таго, нумізматычна-філатэлістычы аддзел выдаў грашовую картку (coin card), на якой прадстаўлена “Пьета” Мікеланджэла. Яна ўтрымлівае таксама манету наміналам у 50 еўрацэнтаў з партрэтам Бэнэдыкта XVI.







All the contents on this site are copyrighted ©.