2013-03-23 11:31:09

Арганізатар СДМ-2013: праграма будзе зменена


RealAudioMP3 Улады Бразіліі і архідыяцэзія Рыа-дэ-Жанейра шчыльна супрацоўнічаюць у падрыхтоўцы да Сусветных дзён моладзі, якія пройдуць тут летам 2013 г., паведаміў у інтэрв’ю нашаму радыё кс. Анісіа Хасэ, дырэктар па міжнародных сувязях сусветнага форуму. Святар адзначыў, што ўжо некаторы час таму была апублікавана падрабязная праграма мерапрыемства з удзелам Бэнэдыкта ХVI, якую з абраннем папы Францішка, магчыма, прыйдзецца змяніць. “Я ведаю, што арганізатары моладзевага форуму працуюь над гэтым”, - прызнаўся прадстаўнік епіскапату Бразіліі. Ён дадаў, што гэта звязана з тым, што Пантыфік жадае наведаць найбяднейшыя слаі бразільскага грамадства, таму гэта, безумоўна, будзе адлюстравана ў праграме яго візіту.

Арганізатар адзначыў, што Святы Айцец наведае славутую статую “Хрыста Адкупіцеля”, якая ўзносіцца над Рыа-дэ-Жанейра. Аднак, яшчэ не вырашана ў якой форме: на фунікулёры, на машыне або на верталёце, паінфармаваў кс. Хасэ. Па словах святара, Пантыфік прынясе ўдзельнікам форума ў Рыа асноўнае пасланне: што яны патрэбныя грамадству. “Думаю, што гэта будзе вялікі падарунак Папы для моладзі. Ян Павел ІІ быў Папам вобразу, харызматычным Папам, Бэнэдыкт ХVI – Папам слова”, а Францішак будзе Папам знакаў, лічыць арганізатар форума.

Кс. Хасэ паінфармаваў, што па дыяцэзіях краіны пілігрымуе Крыж Сусветных дзён моладзі, разам з копіяй іконы “Maria Salus Populi Romani” (Марыя збаўленне рымскага народу), наведаваючы таксама турмы, бальніцы і трушчобы, у якіх жывуць найбяднейшыя слаі грамадства.








All the contents on this site are copyrighted ©.