2013-03-21 11:21:32

Папа абмые ногі зняволеным калоніі для непаўналетніх


RealAudioMP3 У Вялікі Чацвер, 28 сакавіка, папа Францішак будзе цэлебраваць св. Імшу Вячэры Пана ў рымскай калоніі для непаўналетніх “Casal del Marmo”. “Св. Імша Вячэры Пана характарызуецца абвяшчэннем запаведзі любові і абрадам абмыцця ног”, - адзначаецца ў спецыяльным паведамленні Апостальскай Сталіцы, распаўсюджаным 21 сакавіка. Між іншым, падкрэсліваецца, што падчас свайго служэння на пасадзе арцыбіскупа Буэнас-Айрэса кардынал Берголіа заўсёды цэлебраваў гэту літургію ў адной з турмаў, бальніц ці прытулкаў для бедных і выкінутых на ўзбочыну сацыяльнага жыцця. “Цэлебрацыяй у “Casal del Marmo” папа Францішак працягне гэты звычай, які павінен адбыцца ў простых умовах ”, - падкрэсліваецца ў паведамленні Святога Пасаду. Адзначаецца таксама, што ўсе іншыя цэлебрацыі ў рамках Вялікага Тыдня пройдуць звычайным чынам.

Рымскую калонію для непаўналетніх “Casal del Marmo” 18 сакавіка 2007 г. наведваў папярэнік Францішка на пасадзе св. Пятра – Бэнэдыкт XVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.