2013-03-21 11:29:37

Кс. Ламбардзі аб прызначэнні асабістага сакратара Папы


RealAudioMP3 Пакуль не існуе афіцыйнага пацверджання з боку Апостальскай Сталіцы адносна ўдзелу папы Францішка ў Сусветных днях моладзі ў бразільскім Рыа-дэ-Жанейра, звярнуў увагу падчас брыфінгу 20 сакавіка кс. Фэдэрыка Ламбардзі. У той жа час кіраўнік Залы Друку пацвердзіў, што Прэзідэнты Бразізіі і Аргентыны, Дзілма Русэф і Крыстына Фернандэс дэ Кіршнэр, запрасілі Святога Айца наведаць іх краіны. “На дадзены момант, гэта толькі запрашэнні”, - сказаў святар. Ён паінфармаваў, што многія дэлегацыі, якія прыбылі на інаўгурацыю папы Францішка, запрашалі апошняга наведаць іх краіны.

Прадстаўнік Святога Пасаду пацвердзіў магчымасць хуткага прызначэння асабістага сакратара Папы. “На дадзены момант папа Францішак карыстаецца дапамогай кс. Альфрэда Хуэрэба, другога сакратара Бэнэдыкта ХVI”, - паведаміў кс. Ламбардзі. Ён нагадаў, што, будучы арцыбіскупам Буэнас-Айрэса, Пантыфік ніколі не меў асабістага сакратара.








All the contents on this site are copyrighted ©.