2013-03-21 10:54:03

Кардынал Шонборн: у Ватыкане зараз шмат смяюцца


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Вены кардынал Крыстаф Шонборн, які ў сераду раніцай прыбыў у сталіцу Аўстрыі пасля ўдзелу ў канклаве, у інтэрв’ю радыё “Stephansdom” і агенцтву “Kathpress” прызнаўся, што быў вельмі ўражаны асобай папы Францішка. Гэта чалавек з вялікім спачуваннем, ён культурны і начытаны, уважліва слухае і, перш за ўсё, з’яўляецца чалавекам вялікага гумару, так акрэсліў кардынал новага Пантыфіка, таму “у Ватыкане зараз шмат смяюцца”, пажартаваў ён. Арцыбіскуп Вены ў апошнія час пражываў у ватыканскім Доме св. Марты, дзе размесцілася часовая рэзідэнцыя Папы, і таму пастаянна сустракаў з ім.

Увесь Рым у апошнія дні жыў у атмасферы радасці, падзяліўся кардынал. Людзі адчувалі, што “новы Папа – гэта проста пастыр”. Кардынал Шонборн быў уражаны гаміліяй Францішка на інаўгурацыйнай св. Імшы ў аўторак. Пантыфік гаварыў пра абарону бедных, стварэння, сям’і і міру і паставіў за прыклад св. Юзафа.

Арцыбіскуп Вены знаходзіўся ў Рыме з 26 лютага, дзе спачатку ўдзельнічаў у развітальных мерапрыемствах Бэнэдыкта XVI, а затым прымаў удзел у канклаве.







All the contents on this site are copyrighted ©.