2013-03-21 14:12:35

Ватыканскі кардынал: Берголіа – гэта чысціня быцця


RealAudioMP3 “Магчыма, вы мне не паверыце, але апошні канклаў быў вельмі ясным, як заўсёды, ва ўсе часы”, - сказаў кардынал Джавані Лаёла, былы кіраўнік Папскай камісіі па справах Дзяржавы Ватыкан у інтэрв’ю італьянскаму выданню “La Stampa”. Іерарх катэгарычна запярэчыў таму, што быццам бы падчас канклаву стварыліся варожыя да сябе фракцыі. Паводле былога кіраўніка ватыканскай дыкастэрыі, гэта проста выдумка журналістаў.

Гаворачы аб новым Папе, кардынал Лаёла адзначыў, што гэта вельмі адукаваны чалавек, які, між іншым, вучыўся ў Германіі і добра разумее сітуацыю, культуру, праблемы многіх частак свету. “Берголіа – гэта чысціня быцця. (...) Ён не наіўны: разумее праблемы свету”, - падзяліўся іерарх. Паводле яго, Пантыфік дасць вялікі імпульс Касцёлу ў нясенні ўсяму свету Добрай навіны збаўлення, братэрства, унутранага міру, прымірэння з Богам і паміж сабой. “Спадзяюся, што гэты імпульс паспрыяе забыццю ўсіх праблем і недахопу згоды, якія існавалі ў мінулыя гады, і ўзніклі не па віне Папы на пенсіі, які атрымаў іх у спадчыну”, - сказаў іерарх. Ён таксама адзначыў, што яму спадабалася просьба аб малітве, якую папа Францішак скіраваў з балкона базылікі св. Пятра да вернікаў. “Гэта было штосьці цудоўнае, вельмі-вельмі прыгожае”, - сказаў кардынал Лаёла.








All the contents on this site are copyrighted ©.