2013-03-20 15:11:51

Сацыялагічнае даследаванне: італьянцы вітаюць абранне Францішка


RealAudioMP3 Падаўляючая большасць жыхароў Італіі вітае абранне Францішка на Пасад св. Пятра. 83% апытаных італьянскім інтытутам даследаванняў “Demopolis” выказалі вялікі давер да Папы. Апытанне было праведзена 16-17 сакавіка па замове каталіцкага тыднёвіка “Famiglia cristiana” сярод 802 рэспандэнтаў. У католікаў паказнік даверу – 95%. Цікава, што сваю сімпатыю да новаабранага Папы выказала больш за 60% некатолікаў, пражываючых у краіне. На пытанне, якая рыса найбольш падабаецца ў новым Пантыфіку, 72% жыхароў Італіі адказала, што гэта прастата. Для 67% апытаных – гэта спантаннасць і мова, на якой Святы Айцец размаўляе з людзьмі. 65% жыхароў Апенінскага паўвострава падкрэсліла асаблівую ўвагу Пантыфіка да найбольш слабых слаёў грамадства, а 45% італьянцаў падабаецца памяркоўнасць Папы.

З даследавання таксама вынікае, што абранне кардынала Хорхе Марыа Берголіа на Пасад св. Пятра паспрыяла таму, што сярод італьянцаў на 15% узрос давер да Касцёла. Акрамя таго, 58% апытаных выказала надзею, што папа Францішак паспрыяе абнаўленню Касцёла. У паведамленні італьянскага інтытута даследаванняў “Demopolis” адзначаецца, што восем на дзесяць жыхароў Італіі падтрымліваюць рашэнне Папы ўпершыню ў гісторыі Касцёла абраць імя Францішак.








All the contents on this site are copyrighted ©.