2013-03-19 11:23:28

Папа Францішак: запавет аргентынцам


RealAudioMP3 19 сакавіка ў 7.30 па рымскім часе папа Францішак з дапамогай тэлефоннай сувязі злучыўся з Буэнас-Айрэсам і скіраваў сваё пасланне да сабраных на плошчы перад архікатэдральным касцёлам. Ужо пачатак прамовы Святога Айца стаў незвычаным, “Дарагія дзеці, - звярнуўся ён да аргентынскіх вернікаў. - Я ведаю, што вы знаходзіцеся на плошчы. Я ведаю, што вы моліцеся і ўзносіце просьбы, у чым я маю патрэбу. (...) Дзякуй за гэта”, - сказаў Пантыфік падчас “тэлефоннай прамовы”, якая трансліравалася з дапамогай гукаўзмацняльнай апаратуры. Яна прагучала як своеасаблівы запавет да людзей, з якімі і для якіх працаваў Францішак апошнія гады. “Я прашу вас ісці разам, клапаціцца адзін пра аднаго, клапаціцца пра сябе, не рабіць зло, берагчы сябе, клапаціцца пра сваё жыццё”, - сказаў ён. Святы Айцец прасіў не забыцца таксама пра сем’і, захаванне прыроды, дзяцей і пажылых, каб ніхто не пацярпеў ад нянавісці, канфліктаў, зайздрасці. Папа Францішак прызнаўся, што яго мара – каб сэрцы аргентынцаў былі ўсё бліжэй і бліжэй да Бога. “Бог добры, заўсёды даруе, разумее. Не бойцеся Яго”, - заклікаў ён. На заканчэнне свайго тэлефоннага паслання Святы Айцец чарговы раз папрасіў аб малітве за яго.







All the contents on this site are copyrighted ©.