2013-03-19 10:28:37

Злепак пярсцёнка Папы быў зроблены ў часы Паўла VI


RealAudioMP3 Кс. Ламбардзі ўдакладніў інфармацыю пра Пярсцёнак Рыбака, які будзе насіць папа Францішак. Ён паведаміў, што воскавы злепак гэтага атрыбута папскай улады быў зроблены спецыяльна для папы Паўла VI італьянскім мастаком Энрыка Манфіні. На ім змешчана выява св. Пятра, які трымае ў руках ключы. Для Паўла VI ён так і не быў выплаўлены, бо Пантыфік насіў пярсцёнак, зроблены з нагоды ІІ Ватыканскага Сабору. Злепак захоўваў на працягу доўгіх гадоў асабісты сакратар Паўла VI арцыбіскуп Паскуале Макі, які затым перадаў яго свайму блізкаму супрацоўніку кс. Этторэ Мальнацы. Менавіта апошні выплавіў пярсцёнак паводле гэтага злепку і прапанаваў яго галоўнаму папскаму цырымонімайстру. Той у сваю чаргу прадставіў пярсцёнак разам з іншымі варыянтамі папе Францішку, які абраў менавіта яго. Пярсцёнак Рыбака з выявай св. Пятра з ключамі сімвалізуе веру і заданне Папы падтрымліваць у веры Касцёл. У сваю чаргу назва “Пярсцёнак Рыбака” нагадвае, што св. Пётр быў рыбаком, які, паверыўшы Хрысту, закінуў сеткі ў мора гісторыі, каб злавіць людзей для Бога.







All the contents on this site are copyrighted ©.