2013-03-18 14:44:38

Папа Францішак сустрэўся з Прэзідэнтам Аргентыны


RealAudioMP3 18 сакавіка папа Францішак сустрэўся з Прэзідэнтам Аргентыны Крыстынай Фернандэс дэ Кіршнер. Каля 20 хвілін яны размаўлялі асабіста, а затым адправіліся на супольны абед. Перад гэтым Святы Айцец прывітаў членаў аргентынскай дэлегацыі, якія суправаджаюць кіраўніка дзяржавы. Сустрэча праходзіла ў Доме св. Марты ў Ватыкане, месцы пражывання Папы да часу, пакуль не будуць упарадкаваны яго апартаменты ў Апостальскім палацы. Таксама 18 сакавіка Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі кардынала Дзяржсакратара Тарчызіо Бэртонэ, паўнамоцтвы якога на гэтай пасадзе ён пацвердзіў 16 сакавіка. Напярэдадні папа Францішак правёў сустрэчы з генералам Ордэна езуітаў кс. Адольфа Нікаласам і біскупам Альбана Марсэла Сэмерара. На тэрыторый яго дыяцэзіі знаходзіцца рэзідэнцыя Рымскіх Пантыфікаў у Кастэль Гандольфа.







All the contents on this site are copyrighted ©.