Кардынал Тагле: Папа шануе вернікаў пераследаваных Касцёлаў
Католікі Азіі чакаюць,
каб Папа іх падтрымліваў у цяжкіх сітуацыях. “Гэта быў бы каштоўны дар”, - сказаў
у інтэрв’ю нашаму радыё арцыбіскуп Манілы кардынал Тагле, адзін з наймалодшых удзельнікаў
апошняга канклава. “У Азіі мы не чакаем, што Святы Айцец вырашыць усе нашы праблемы.
Гэта было б нерэальна, аднак, як для духоўнай супольнасці, адчуванне голасу добрага
пастыра, які падтрымлівае, можа стаць прычынай радасці для пакутуючых”, - адзначыў
пурпурат. Кардынал Тагле прызнаўся, што Папа Францішак мае глыбокія пачуцці да вернікаў
тых краін, у якіх Касцёл падвяргаецца пераследу. “Ён мне казаў, што хацеў б цалаваць
рукі кардыналам з В’етнаму і Кітая, краін шматлікіх невядомых мучанікаў”, - падзяліўся
філіпінскі пурпурат.