2013-03-18 17:13:38

132 дзяржаўныя дэлегацыі прымуць удзел у інаўгурацыі Пантыфіка


RealAudioMP3 Для ўдзелу ў інаўругацыйнай св. Імшы, якая адбудзецца на плошчы св. Пятра 19 сакавіка ўжо прыбыла вялікая колькасць дэлегацый з розных куткоў свету. Чакаецца што на літургіі будуць прысутнічаць 132 афіцыйныя дэлегацыі, якія прадставяць дзяржавы і міжнародныя арганізацыі, а таксама 33 дэлегацыі ад розных рэлігій, канфесій і веравызнанняў. У св. Імшы прымуць удзел 6 манархаў, 32 прэзідэнты, 3 князі, 11 кіраўнікоў урадаў. Асабліва вялікае прадстаўніцтва маюць краіны Лацінскай Амерыкі. Прадстаўніком ЗША на інаўгурацыі Пантыфіка будзе віцэ-прэзідэнт краіны Джо Байдэн. У Рым прыбыла дэлегацыя Польшчы на чале з Прэзідэнтам Браніславам Камароўскім і Літоўскай Рэспублікі на чале з Прэзідэнтам Даляй Грыбаўскайтэ. Апошняя 18 сакавіка наведала капліцу Маці Божай Вострабрамскай у базыліцы св. Пятра. Расію на інаўгурацыі Папы будзе прадстаўляць спікер Дзяржаўнай Думы Сяргей Нарышкін. Акрамя таго, на св. Імшы будзе прысутнічаць дэлегацыя Рускай Праваслаўнай Царквы на чале з кіраўніком сінадальнага аддзела знешніх царкоўных сувязяў Мітрапалітам Валакаламскім Іларыёнам.
У якасці прадстаўнікоў Беларусі ў Рым прыбылі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, а таксама дзяржаўная дэлегацыя на чале са старшынёй Савета Рэспублікі Анатолем Рубінавым.







All the contents on this site are copyrighted ©.