Папа часова пакінуў на сваіх пасадах кіраўнікоў і супрацоўнікаў дыкастэрый
Папа Францішак пажадаў
прысвяціць некаторы час для разважання, малітвы і дыялога, перш чым здзейсніць якія-небудзь
прызначэнні ў Рымскай курыі. Аб гэтым гаварыцца ў паведамленні Апостальскай Сталіцы,
апублікаваным 16 сакавіка. У ім адзначаецца, што Папа пажадаў, каб кіраўнікі, члены
і сакратары дыкастэрый Рымскай курыі, а таксама старшыня Папскай Камісіі па пытаннях
горада-дзяржавы Ватыкан, працягвалі заставацца на сваіх пасадах да таго часу, пакуль
не будуць прыняты іншыя рашэнні. Дзейнасць ватыканскіх дыкастэрый Рымскай курыі, уключна
з Дзяржсакратарыятам, была прыпынена на перыяд “sede vacante”.