2013-03-16 12:54:03

Папа Францішак сустрэнецца з Бэнэдыктам XVI. Падрабязнасці графіку Святога Айца


RealAudioMP3 23 сакавіка Папа Францішак сустрэнецца з Бэнэдыктам XVI. Сустрэча адбудзецца ў летняй рэзідэнцыі Рымскіх Пантыфікаў у Кастэль Гадольфа. Святы Айцец накіруецца сюды на верталёце, а падчас сустрэчы, Папа і Папа на пенсіі, разам паабедаюць. Пра гэта паведаміла 16 сакавіка Зала Друку Апостальскай Сталіцы. Акрамя таго, сталі вядомымі некаторыя новыя падрабязнасці працоўнага графіку Святога Айца. 18 сакавіка ён сустрэнецца ў Прэзідэнтам Аргентыны Крысцінай Фернандэс дэ Кіршнер у Доме св. Марты ў Ватыкане. Перад нядзельнай малітвай “Анёл Панскі” 17 сакавіка, Папа узначаліць св. Імшу ў ватыканскім касцёле св. Ганны, а на 22 сакавіка прызначана сустрэча Пантыфіка з членамі дыпламатычнага корпуса акрэдытаванага пры Святым Пасадзе. У Пальмовую нядзелю, 24 сакавіка Папа Францішак узначаліць працэсію і св. Імшу на плошчы св. Пятра, а таксама памоліцца з вернікамі малітвай “Анёл Панскі”.








All the contents on this site are copyrighted ©.