2013-03-16 12:35:24

Папа Францішак памаліўся каля грота Маці Божай Лурдскай у Ватыкане


RealAudioMP3 Вечарам 15 сакавіка Папа Францішак зрабіў прагулку па ватыканскіх садах. Пантыфік спыніўся для малітвы каля грота Маці Божай Лурдскай, які тут быў пабудаваны па ініцыятве папы Яна ХХІІІ у 1960 г. Святы Айцец ўвайшоў у яго і некалькі хвілін памаліўся ў цішыні. За два дні пантыфікату, гэта быў ужо другі візіт Святога Айца да Найсвяцейшай Панны Марыі. Першы ён здзейсніў раніцай 14 сакавіка, наведаўшы папскую базыліку Санта Марыя Маджорэ. Тут ён усклаў на алтар кветкі і правёў каля 10 хвілін у маўклікай размове з Маці Божай. Грот Маці Божай Лурдскай пабудаваны ў адным з халмоў на тэрыторыі Ватыканскіх садоў. Каля яе любілі праводзіць час на ружанцовай малітве многія папярэднікі папы Францішка.








All the contents on this site are copyrighted ©.