Упершыню Патрыярх Канстантынопальскі прыме ўдзел у інаўгурацыі Папы
Упершыню, пасля 1054
г., Патрыярх Канстантынопальскі прыме ўдзел у інаўгурацыйнай св. Імшы новаабранага
Пантыфіка. Аб гэтым паінфармавала інфармацыйнае агенцтва “AsiaNews” дадаючы, што 19
сакавіка 2013 г. Патрыярх Барталамей І будзе прысутнічаць на плошчы св. Пятра разам
з праваслаўнымі іерархамі з Аргентыны і Італіі. Пасля ІІ Ватыканскага Сабору адносіны
паміж католікамі і праваслаўнымі палепшыліся, доказам чаго з’яўляецца абмен дэлегацыямі
падчас патранальных святаў і тэалагічны дыялог. Апошні асабліва энергічна вёўся падчас
пантыфікату Бэнэдыкта ХVI.