2013-03-15 11:51:33

Папа Францішак да кардыналаў: евангелізацыя сёння важная, як і ў першыя гады хрысціянства


RealAudioMP3 15 сакавіка папа Францішак сустрэўся з членамі Калегіі Кардыналаў. Аўдыенцыя адбылася ў Клементыйскай Зале Апостальскага палацу. Звяртаючыся да сабраных, Пантыфік падкрэсліў, што кардыналы з’яўляеюцца братамі паміж сабой. Пасля чаго некалькі разоў у сваёй прамове ён адзначаў важнасць братэрства. Святы Айцец лічыць, што актуальны перыяд мае для Касцёла вялікак значэнне. “Мы адчулі любоў і паўсюдную салідарнанасць, таксама з боку тых, хто, не падзяляючы нашай веры, глядзіць на нас з павагай”, - сказаў ён. Папа выказаў удзячнассць кардыналам за кіраванне Касцёлам у перыяд “sede vacante”. Ён падзякаваў таксама хворым кардыналам і расказаў што, аргентынскі пурпурат Хорхе Мэйя 15 сакавіка перажыў інфаркт і быў пакладзены ў бальніцу.Святы Айцец узгадаў таксама пра свайго папярэдніка на Пасадзе св. Пятра, якога назваў “папа Бэнэдыкт XVI”. “Ён запаліў у нас агонь, які будзе працягваць гарэць”, - сказаў Пантыфік і падкрэсліў, што цяпер Касцёл будзе падтрыманы яго малітвай. Акрамя таго, папа Францішак падкрэсліў важнасць навучання, пакоры і сціпласці свайго папярэдніка.

Святы Айцец выказаў жаданне перш за ўсё служыць Евангеллю. “Мы ніколі не павінны паддавацца песімізму і роспачы, якія сатана нам прапануе штодзённа”, - сказаў ён. Папа заклікаў памятаць пра неабходнасць новых метадаў евангелізацыі, каб несці Евангелле, аж да краю зямлі. Паводле яго, гэты абавязак застаецца такім жа важным сёння, як і ў першыя гады хрысціянства.

Таксама Пантыфік звярнуў увагу на тое, што большасць кардыналаў, гэта людзі пажылога ўзросту. “Старасць – сядзіба жыццёвай мудрасці. Падорым гэту мадрасць маладым. Дадзём ім добрае віно”, - сказаў Папа. Пасля заканчэння прамовы, ён ўустаў, каб асабіста прывітаць кожнага кардынала – удзельніка аўдыенцыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.