2013-03-15 12:58:26

Папа прапанаваў суайчыннікам не прыяжджаць у Рым і дапамагчы бедным


RealAudioMP3 Папа Францішак заклікаў суайчыннікаў не прыязджаць у Рым на ўрачыстасці, звязаныя з яго інтранізацыяй, а грошы, якія яны жадалі выдаткаваць на гэта падарожжа, прызначыць на “учынкі міласэрнасці” і дапамогу бедным. Аб гэтым паінфармаваў Апостальскі нунцый у Аргентыне, арцыбіскуп Эміль Паўль Тшэрыг у спецыяльным паведамленні, скіраваным да епіскапату і вернікаў краіны. У ім іерарх адзначыў, што папа Францішак прасіў яго асабіста, каб грошы, якія планавалася прызначыць на нацыянальную пілігрымку ў Вечны Горад, былі аддадзены тым, хто “апынуўся ў вялікай патрэбе”. Апостальскі нунцый паінфармаваў, што Папа падзякаваў усім жыхарам Аргентыны за малітвы і праявы любові, якія ён адчуў і атрымаў пасля абрання на Пасад св. Пятра.








All the contents on this site are copyrighted ©.