2013-03-15 11:41:09

Кардыналы аб новым Папе


RealAudioMP3 Сённяшняя “L’Osservatore Romano” змяшчае выказванні некаторых кардыналаў адносна абрання на Пасад св. Пятра папы Францішка. Выданне адзначае, што кардынал Агасціна Валіні, Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі, у сваім звароце да вернікаў Вечнага Горада падкрэсліў, што новаабраны Папа павінен будзе ачысціць Касцёл ад плям, якія забрудзілі яго цудоўнае аблічча. Паводле кардынала, абране імені Францішка Асізскага з’яўляецца “моцным пасланнем”, якое будзе сведчыць аб стылі працы новага Пантыфіка. “Рымская дыяцэзія будзе заўсёды побач з Папам, прымаючы з верай і паслухмянасцю яго кіраўніцтва і падтрымліваючы яго ў рэалізацыі вялікага цяжару, які Пан ўсклаў на яго плечы”, - запэўніў кардынал Валіні. Прэфект Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў, кардынал Фернанда Філоні, адзначыў, што новы Пантыфік усім прадэманстраваў, што евангелізацыю трэба весці новымі метадамі ў новых месцах, асабліва па-за вялікім гарадамі, і “ісці да патрабуючых несучы радасць і надзею ўсім тым, хто апынуўся ў матэрыяльнай і духоўнай беднасці”.

Для арцыбіскупа Нью Ёрка, кардынала Цімаці Долана, абранне папы Францішка, гэта гістарычны жэст. Іерарах падзяліўся, што пасля абрання на Пасад св. Пятра новы Папа сказаў усім пурпуратам – удзельнікам канклава, што абраў імя Францішка Асізскага, бо гэты святы клапаціўся аб бедных і патрабуючых. “І гэтым будзе займацца новы Папа”, - сказаў іерарх дадаючы, што Касцёл “апынуўся ў добрых руках, аб чым усе добра ведаюць”.

Нарэшце, Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі на пенсіі, кардынал Камілла Руіні, адзначыў, што абранне імя Францішак новым Папам мае шмат значэнняў. Іерарах нагадаў, што Францішак Асізскі разам са святым Дамінікам увялі вялікія рэформы ў Касцёле, не парушаючы яго адзінства, і сёння Касцёл мае ў гэтым асаблівую патрэбу. “Але пакінем новаму Папе зрабіць выбар, які Святы Дух прапануе яго розуму і сэрцу”, - сказаў кардынал Руіні.








All the contents on this site are copyrighted ©.