2013-03-14 11:32:22

Сусветныя лідэры павіншавалі папу Францішка


RealAudioMP3 “Абаронца бедных і найбольш патрабуючых”, - так Прэзідэнт ЗША ў спецыяльнай ноце акрэсліў новаабранага Рымскага Пантыфіка. Для амерыканскага лідэра выбар Папы з Лацінскай Амерыкі дэманструе сілу і вітальнасць гэтага рэгіёну, які грае ўсё больш важную ролю для свету. “Я з адданасцю буду працаваць разам з Яго Святасцю на карысць міру, бяспекі і годнасці кожнага чалавека, незалежна ад яго веры”, - напісаў Барак Абама. Таксама Канцлер Германіі Анджэла Меркель звярнулася з віншаваннямі да Францішка. Яна пераканана, што многія людзі, у тым ліку і некатолікі, чакаюць ад Пантыфіка новага імпульсу, не толькі ў пытаннях веры, але і ў спрыянні міру, справядлівасці і ахове стварэння. Таксама французскі лідэр Франсуа Аланд заявіў аб сваёй гатоўнасці весці дыялог даверу са Святым Пасадам. Незвычайным чынам, праз “Твітэр”, павіншаваў Святога Айца прэм’р -міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран. Расійскі Прэзідэнт Уладзімір Пуцін пажадаў новаму Папе добрага здароўя і выказаў упэўненасць у паспяховым працягу ўзаемадзеяння паміж Расіяй і Апостальскай Сталіцай. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка таксама павіншаваў папу Францішка з абраннем на Пасад св. Пятра. “Выказваю надзею, што добрыя адносіны, якія склаліся паміж Рэспублікай Беларусь і Святым Пасадам, умацуюцца падчас Вашага Пантыфікату. Мы будзем рады вітаць Вас на гасціннай беларускай зямлі, дзе адносіны паміж праваслаўнымі і католікамі напоўнены духам ўзаемаразумення і супрацоўніцтва”, - напісаў ён








All the contents on this site are copyrighted ©.