2013-03-14 13:43:08

Папа Францішак пажартаваў да кардыналаў: Няхай Бог вам прабачачыць за тое, што вы зрабілі


RealAudioMP3 Імя новага Папы “Францішак”, а не “Францішак І”. Гэта яшчэ раз падкрэсліў кс. Фэдэрыка Ламбардзі падчас брыфінгу ў ватыканскім медыя-цэнтры. Ён удакладніў, што наступны Пантыфік з такім іменем будзе “Францішкам ІІ”, але актуальны Папа завецца проста “Францішак”. Гаворачы пра падзеі вечара 13 сакавіка, кіраўнік Залы Друку падкрэсліў, што падчас жэсту павагі і паслухмянасці кардыналаў новаабранаму Папе ў Сікстынскай капэле, Пантыфік стаяў, а не сядзеў, як гэта заўсёды адбывалася на мінулых канклавах. Кс. Ламбардзі звярнуў увагу на тое, што папа Францішак з’явіўся на балконе лоджыі ватыканскай базылікі ў простай белай сутане без чырвонай пелерыны і з крыжам, які насіў яшчэ будучы біскупам. Пасля ўдзялення благаслаўлення “Urbi et Orbi” Святы Айцец паехаў у Дом св. Марты ў аўтобусе разам з кардыналамі, а не ў асобнай машыне, якая была для яго падрыхтавана. Падчас святочнай вячэры ў доме св. Марты, звяртаючыся да пурпуратаў, ён пажартаваў: “Няхай Бог вам прабачачыць за тое, што вы зрабілі”. 14 сакавіка раніцай, падчас візіту ў базыліку Санта Марыя Маджорэ, новы Папа ехаў без картэжа, толькі ў суправаджэнні адной машыны ватыканскай жандармерыі. Тут ён усклаў на алтар сціплы букет з кветак і памаліўся ў цішыні. Пасля візіту ў базыліку, Папа заехаў у дом, дзе жыў перад канклавам, каб забраць некаторыя свае рэчы, падзякаваць персаналу і аплаціць рахунак.

Кіраўнік Залы Друку паведаміў, што 14 сакавіка вечарам, пасля св. Імшы ў Сікстынскай капэле, Святы Айцец наведае папскія апартаменты ў Апостальскім палацы, з дзярэй якіх будуць зняты пячаткі.








All the contents on this site are copyrighted ©.