2013-03-14 15:28:14

Новы Папа любіць кіно і Дастаеўскага


RealAudioMP3 Італьянская “Аvvenire” піша пра асабістыя ўпадабанні і характар новаабранага Пантыфіка. У 22-гадовым узросце, пакінуўшы працу хіміка, Хорхе Берголіа адчуў пакліканне і ўступіў у навіцыят Ордэна езуітаў, нагадвае газета. Менавіта з маладосці ён захаваў любоў да футболу, а музыка Бетховена натхняе яго па-ранейшаму. Інтэлектуал, філосаф і тэолаг, папа Францішак – аматар кніг і кіно, захапляецца Борхесам і Дастаеўскім. Ён сам стаў героем кнігі-інтэрв’ю “Езуіт”, якая ў 2010 г. увайшла ў лік бэстсэлераў. Менавіта ў ёй тагачасны арцыбіскуп Буэнас-Айрэса падзяліўся сваімі думкумі наконт сучасных выклікаў для Касцёла. Паводле яго, Касцёл сёння рызыкуе адчуць сябе самадастатковым, так як у выпадку людзей з паранояй ці аўтызмам, здольных гаварыць толькі пра саміх сабе. Сваім служэннем ён заўсёды імкнуўся запабегчы гэтаму.








All the contents on this site are copyrighted ©.